Перайсці да зместу

Прэмія Гумбальта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэмія Гумбальта
Тып навуковая ўзнагарода[d]
Заснавальнік Фонд Аляксандра фон Гумбальта
Заснаванне 1972
Краіна
Сайт humboldt-foundation.de/… (ням.)

Прэмія Гумбальта (ням.: Humboldt-Forschungspreis) — узнагарода, якая прысуджаецца нямецкім Фондам Аляксандра фон Гумбальта замежным вучоным. Прэмія дае магчымасць высокакваліфікаваным даследчыкам з розных краін займацца навуковымі праектамі па свайму выбару ў супрацоўніцтве з вучонымі Германіі. Памер прэміі — 60 000 еўра. Кожны год (у сакавіку і ў кастрычніку) прысуджаецца да 100 прэмій у розных галінах навукі, узнагароджанне адбываецца ў адным з нямецкіх універсітэтаў. Кандыдатуры павінны быць прадстаўлены вядомымі вучонымі з Германіі.

Таксама Фонд Аляксандра фон Гумбальта прысуджае Стыпендыі Гумбальта (ням.: Humboldt-Forschungsstipendium) на даследчыя праекты ў Германіі для постдокаў і дасведчаных навукоўцаў у памеры каля 3 000 еўра на тэрмін да 24 месяцаў. Па даных Фонду Гумбальта на май 2022 года прэмію атрымалі 2212 чалавек. Больш за палову лаўрэатаў з амерыканскіх універсітэтаў (1234 чалавекі).